У аснове Еўразійскага эканамічнага саюза павінен ляжаць паўнафарматны Мытны саюз. Сярод яго членаў не павінна быць ніякіх абмежаванняў у руху тавараў, якімі б адчувальнымі яны ні былі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, які адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра. Да пачатку пасяджэння лідэры Беларусі, Казахстана і Расіі амаль дзве гадзіны размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы, абмяняўшыся думкамі па эканамічных пытаннях, наяўных праблемах, перспектывамі адносін, а таксама па некаторых пытаннях міжнароднай абстаноўкі. Адкрываючы пасяджэнне ў вузкім складзе, Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што сёння ўжо сфарміравалася кола пытанняў, па якіх меркаванні бакоў разыходзяцца, і пералік гэтых пытанняў насцярожвае. Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў даручылі завяршыць прапрацоўку ўсіх нюансаў дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў бліжэйшы час, каб дакумент быў прадстаўлены на падпісанне на саміце "тройкі" у Астане 29 траўня. Такая задача пастаўлена перад Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ўрадамі трох краін.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz