Увага да захавання аб'ектаў культурнай спадчыны спрыяе ўмацаванню дзяржаўнасці. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай. Наша краіна з'яўляецца членам арганізацыі ўжо 60 гадоў. Сімвалічна, што гендырэктар ЮНЕСКА прыбыла у Беларусь менавіта ў дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У Беларусі налічваюцца сотні помнікаў культуры і ўнікальных прыродных аб'ектаў. Нясвіж і Мір, дуга Струве і Белавежская пушча - уключаны у спіс Сусветнай спадчыны. Таксама запланаваны ўдзел Ірыны Бокавай ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, старшынёй якой з'яўляецца міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici