Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па ўдасканаленні сістэмы і работы па прыёме ва ўстановы адукацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні сістэмы і работы па прыёме ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА. Як адзначыў кіраўнік краіны сістэма работы па прыёме у ВНУ і ССНУ павінна ўлічваць сучасныя рэаліі.Таксама падчас нарады  Аляксандр Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў і кіраўнікоў арганізацый зрабіць высновы з падзей ва Украіне і не дапускаць праяў карупцыі. "Развал краіны, які адбыўся ва Украіне, у яго аснове развал эканомікі і страшная карупцыя. Вось дзве прычыны, якія разбурылі дзяржаву", - падкрэсліў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што якім бы ні быў стан эканомікі ў дзяржаве, карупцыя з'яўляецца той іржой, якая будзе раз'ядаць усё.

 

 

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions