Прэзентацыя Банка развіцця адбылася падчас пленарнага пасяджэння, якое прайшло ў Дзень беларускай эканомікі ў Берліне. Старшыня праўлення банка Сяргей Румас пазнаёміў прадстаўнікоў нямецкіх дзелавых колаў з патэнцыялам Беларусі для эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. У прыватнасці, Сяргей Румас расказаў пра бізнес- напрамкі "Банка развіцця”, мэты , задачы і перспектывы банка , яго дзелавы патэнцыял. Па словах старшыні праўлення , моцнымі бакамі фінансавага інстытута з'яўляюцца цесная сувязь з дзяржавай у выглядзе субсідыярнай адказнасці па аблігацыях ; высокія паказчыкі ліквіднасці , незалежны знешні аўдыт фінансавай справаздачнасці. У Дні беларускай эканомікі прымалі ўдзел каля 120 прадстаўнікоў нямецкіх кампаній і арганізацый. Пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стаў Дом нямецкай эканомікі - штаб -кватэра Нямецкага саюза прамыслова- гандлёвых палат і двух найбуйнейшых няўрадавых асацыяцый Германіі - Федэральнага саюза нямецкай прамысловасці і Федэральнага саюза працадаўцаў.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici