Фото: belta.by
Ва ўмовах гібрыдных атак на Беларусь і Расію неабходна забяспечыць адзіную бяспеку Саюзнай дзяржавы, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч у час парламенцкіх слуханняў "Актуальныя пытанні міграцыйнай палітыкі: практычныя рашэнні і перспектывы заканадаўчага рэгулявання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сучасных міжнародных рэаліях, калі прадаўжаюцца гібрыдныя атакі на Беларусь і Расію, відавочна, што мы павінны забяспечыць адзіную бяспеку Саюзнай дзяржавы. Адным з яе складнікаў з'яўляецца міграцыйная бяспека, - сказаў Валерый Міцкевіч. - Актуальнасць удасканалення заканадаўства ў сферы рэгулявання міграцыі вызначана ў першую чаргу напружанай палітычнай сітуацыяй паблізу нашых граніц. У сувязі з гэтым пытанні міграцыйнай палітыкі з'яўляюцца аднымі з самых вострых і абмяркоўваемых, а тэматыка сённяшніх парламенцкіх слуханняў важная і актуальная".
Падзеі апошніх гадоў нам паказалі, што трэба быць гатовымі да розных складаных сітуацый, уключаючы міграцыйныя крызісы, падкрэсліў віцэ-спікер. "Неабходна мець напрацаваныя алгарытмы дзеянняў па прадухіленні іх узнікнення, а таксама эфектыўным вырашэнні", - адзначыў ён.
У мерапрыемстве прымаюць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Дзяржаўнай думы і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі ПА АДКБ і МПА СНД, кіраўнікі міграцыйных службаў, вядучыя эксперты, прадстаўнікі навуковай супольнасці Беларусі і Расіі.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў парламенцкіх слуханняў - актуальныя праблемы міжнароднай міграцыі і выклікі і пагрозы, што з'явіліся ў сувязі з гэтым, а таксама выпрацоўка практычных рэкамендацый адносна кіравання міграцыйнымі працэсамі, канкрэтных мер, якія могуць прыняць парламентарыі ў рамках раэлізацыі міграцыйнай палітыкі.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici