Сусветны Дзед Мароз казакоў-гвардзейцаў наведае свайго беларускага калегу ў Белавежскай пушчы. Дружалюбны рабочы візіт казацкага Дзеда Мароза з г.Гатчына Ленінградскай вобласці адбудзецца ў рамках падрыхтоўкі праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі". Для госця, які ўпершыню наведае Белавежскую пушчу, правядуць экскурсію па маёнтку. Плануецца, што падчас сустрэчы беларускі і казачы Дзеды Марозы абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. У прыватнасці, калегі-чараўнікі не раз выйдуць на ганак рэзідэнцыі, каб павітаць наведвальнікаў пушчанскага маёнтка. Прэзентацыю праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі" плануецца правесці ў час святкавання 10-годдзя маёнтка беларускага Дзеда Мароза, якое адбудзецца з 13 па 15 снежня 2013 года.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici