Прэзідэнт Беларусі патрабуе максімальна выкарыстоўваць магчымасці ад старшынства Беларусі ў ЕЭС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна выкарыстоўваць спрыяльныя магчымасці ад старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы на сёмай пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пры прадстаўленні на пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што членам Савета Рэспублікі ў сваёй рабоце неабходна больш актыўна пашыраць і адстойваць інтарэсы краіны на міжнароднай арэне.

Ён дадаў, што таксама неабходна не збаўляць тэмпы работы ў Саюзнай дзяржаве. "Парламенцкае супрацоўніцтва неабходна прадоўжыць. І не толькі з расіянамі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Прынцып шматвектарнасці ў знешняй палітыцы застаецца актуальным".

 

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions