Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расіі, Казахстана і Украіны. Двойчы адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Лідары абмеркавалі функцыянаванне ЕАЭС ва ўмовах увядзення Расіяй эмбарга на шэраг катэгорый замежнай прадукцыі і звязаныя з гэтым пытанні транзіту забароненага грузу праз Беларусь. Пільную ўвагу надалі сітуацыі ва Украіне ў сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС і забаронай на ўвоз асобных тавараў з Украіны ў Расію. Адной з цэнтральных тэм стала ініцыятыва аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны. Тэма будучай сустрэчы стала прадметам абмеркавання у тэлефоннай размове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў калег аб тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Акрамя двухбаковага супрацоўніцтва, лідары Беларусі і Украіны абмеркавалі ўзаемаадносіны Украіны з МС, магчымы фармат сустрэчы Прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici