Беларускі бок не дапусціць рээкспарту праз тэрыторыю сваёй краіны харчовых тавараў, забароненых для ўвозу Расіяй, паколькі поўнасцю падтрымлівае жаданне ўсходняй суседкі абараніць свой унутраны рынак. У гэтым расійскіх калег запэўніў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц на сустрэчы з кіраўніком Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі Сяргеем Данквертам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў. У прыватнасці, Сяргей Данкверт агучыў занепакоенасць Расійскай Федэрацыі частым выяўленнем апошнім часам недабраякаснай імпартнай сельгаспрадукцыі з трэціх краін. Леанід Заяц у сваю чаргу адзначыў, што ў Беларусі захоўваецца ўзмоцнены кантроль за бяспечнасцю тавараў, якія перамяшчаюцца праз дзяржаўную мяжу.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici