Завяршаецца фарміраванне камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усяго іх будзе створана больш за 6 тысяч. У склад участковых выбарчых камісій вылучана амаль 76 тысяч чалавек. Больш за ўсё чалавек вылучана ад грамадскіх аб'яднанняў і ад грамадзян шляхам падачы заяў, менш за ўсё – ад палітычных партый. Пры гэтым колькасць прэтэндэнтаў на месца ва ўчастковых камісіях ад апазіцыйных партый не перавышае 0,1% ад агульнай колькасці вылучэнцаў, - паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме. Тым часам вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прадоўжыцца да 10-га лютага. Пасля пройдзе іх рэгістрацыя.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí