Фота: belta.by
Вядзецца падрыхтоўка праекта новай Дырэктывы аб развіцці адносін з Кітаем, і гэты дакумент павінен быць максімальна канкрэтным. Аб гэтым расказаў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Кітаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта стратэгія супрацоўніцтва назаўсёды. Але (цяпер. - Заўвага БЕЛТА) час канкрэтных спраў, і для Кітая таксама. Патрабаванне кіраўніка краіны, што Дырэктыва павінна быць максімальна канкрэтная, алічбаваная, з адказнымі за выкананне вынікаў і планаў кіраўнікамі і, больш таго, з кантролінгам не праз 5 гадоў, а штогод", - сказаў Мікалай Снапкоў.
Ён падкрэсліў, што Прэзідэнтам дакладна абазначаны галоўны прынцып работы з Кітаем і ён дзейнічае ўжо на працягу многіх гадоў: гэта стратэгічны напрамак супрацоўніцтва для Беларусі назаўсёды.
Раней у Беларусі былі прыняты ўжо дзве прэзідэнцкія дырэктывы па развіцці адносін з Кітаем. Першая - на 2015-2021 гады. Яе лагічным працягам стала Дырэктыва на 2021-2025 гады. Дакумент быў накіраваны на далейшае паглыбленне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кітаем па шырокім спектры напрамкаў.
Аляксандр Лукашэнка на мінулай нарадзе падкрэсліў, што задачы ў новую Дырэктыву трэба прапісваць і ў штуках, і ў кілаграмах. Але ў гэтым стратэгічным дакуменце трэба ставіць генеральныя мэты. Напрыклад, нарасціць долю Кітая ў сукупным экспарце Беларусі. "У ідэале - да двухзначных лікаў. Вось гэта будзе якаснае змяненне, - адзначыў Прэзідэнт. - А канкрэтныя лічбы ў разрэзе арганізацый і тавараў - адказнасць урада".
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 107.7 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí