На Беларуска-казахстанскім аграрным форуме падпісаны кантракты на суму звыш $90 млн

Фота: belta.by


Беларусь і Казахстан паглыбілі партнёрства ў аграпрамысловым комплексе на форуме ў Астане. Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Яўген Русак. 

Першы Беларуска-казахстанскі аграрны форум - знакавая падзея, якая адкрывае новы этап узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў аграпрамысловай сферы. Мерапрыемства накіравана на ўмацаванне двухбаковых сувязей, развіццё сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, агратэхналогій і інавацыйных рашэнняў для аграпрамысловага комплексу.

Яўген Русак адзначыў, што мэтай форуму было прадставіць беларускі вопыт развіцця аграпрамысловага комплексу, абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва, абмяняцца ведамі, напрацоўкамі, а таксама наладзіць прамыя дзелавыя кантакты паміж прадстаўнікамі дзвюх краін. "У зале прысутнічалі вытворцы, экспарцёры, прадстаўнікі гандлёвых кампаній, адукацыйных устаноў, а таксама структуры, якія падтрымліваюць міжнародны гандаль. Мы бачым інтарэс да беларускага аграрнага сектара і ўпэўнены, што сустрэча стане пачаткам новых узаемавыгадных праектаў", - упэўнены ён. 

Арганізатарам форума выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Казахстане і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў форуму звярнуўся першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў. Форум аб'яднаў больш за 100 прадстаўнікоў Беларусі і Казахстана, уключаючы кіраўнікоў профільных міністэрстваў, вядучых аграрных кампаній, навукова-даследчых устаноў і дзелавых колаў.

У ходзе праграмы прайшлі тэматычныя панэльныя сесіі, прэзентацыі перадавых распрацовак у галіне агратэхнікі, раслінаводства, жывёлагадоўлі і біятэхналогій. Вынікам форуму стала падпісанне шэрага пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі і навуковымі цэнтрамі Беларусі і Казахстана, а таксама заключэнне камерцыйных кантрактаў на суму звыш $90 млн.

 
Emisión por internet
Now:
10.20 Über Belarussisch auf Deutsch (DE)

Next:
10.40 Musikzeit (DE)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones