Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы з выканаўчым дырэктарам Контртэрарыстычнага камітэта Савета бяспекі ААН Жан-Полем Лабордам. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што беларускі ўрад прыняў канцэпцыю барацьбы з тэрарызмам, у распрацоўцы якой удзельнічалі кампетэнтныя органы. Беларускі бок надае шмат увагі развіццю шматбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, у тым ліку супрацоўніцтва з Контртэрарыстычным камітэтам Савета бяспекі ААН. Жан-Поль Лаборд у сваю чаргу падкрэсліў, што тэрарызм - праблема ўсяго свету і ніхто не мае імунітэту ад гэтага зла, таму сусветнай супольнасці важна аб'ядноўваць намаганні ў барацьбе з ім.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí