Даручэнне Прэзідэнта выканана. "Гарызонт" пачаў масавы выпуск і продаж ноўтбукаў

Фота: belta.by


У Мінску адбыўся старт продажаў беларускіх ноўтбукаў - на другі дзень пасля пачатку іх масавай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія старту продажаў прайшла ў Galleria Minsk у святочнай атмасферы і з прэзентацыяй беларускай навінкі, якая адразу ж прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў і пакупнікоў. Убачыць новы беларускі ноўтбук, атрымаць прафесійную кансультацыю ад спецыялістаў "Гарызонта" і набыць яго можна ўжо цяпер.

"Стварэнне беларускага ноўтбука - даручэнне Прэзідэнта, якое выканана ў поўным аб'ёме. Мінск віншуе прадпрыемства "Гарызонт" з пачаткам масавай вытворчасці чарговага новага прадукту. Гэта вельмі важна, гэта імпартазамяшчэнне. Ёсць вялікія планы па рэалізацыі на расійскі рынак і, вядома ж, на беларускі. Мінск падтрымлівае ўсе прадпрыемствы, якія развіваюцца", - сказала намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

"Першы беларускі ноўтбук выходзіць на рынак у мадэлі H-book MAK4. Гэта айчынная распрацоўка, створаная на аснове перадавога вопыту і тэхналогій. Гэта сучасны камп'ютар, які па сваёй якасці і прадукцыйнасці параўнальны са знакамітымі брэндамі. Апаратная аснова H-book MAK4 распрацавана на працэсарах Intel Core 11 пакалення, якія забяспечваюць паказчыкі бесперабойнай работы і высокай прадукцыйнасці як ва ўмовах офіснай і дамашняй работы, так і пры выкананні задач высокай сістэмнай нагрузкі, захоўваючы пры гэтым выключную аўтаномнасць", - расказаў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" Юрый Прадко.

Гендырэктар растлумачыў, што над стварэннем прадукту працавала вялікая каманда дызайнераў, інжынераў, распрацоўшчыкаў, схематэхнікаў, праграмістаў, работнікаў вытворчасці, маркетолагаў з міжнародным вопытам работы.

Дарэчы, першы айчынны ноўтбук Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў 1 верасня 2022 года на адкрытым уроку. Прайшло зусім няшмат часу - і вось ужо масавая вытворчасць і старт продажаў.

 
Emisión por internet
Now:
16.40 Belarusian Music Anthology (EN)

Next:
17.00 News (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones