Краіны СНД актывізуюць узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы

Фота: belta.by


У Садружнасці Незалежных Дзяржаў распрацоўваецца праект плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гады. Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні дакумента адбылося ў штаб-кватэры СНД у Мінску. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Сакратарыята Савета МПА СНД, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і Выканаўчага камітэта Садружнасці. На сустрэчы эксперты разгледзелі прапановы, якія паступілі ад зацікаўленых бакоў. Па выніках абмеркавання ўдзельнікі пасяджэння ў цэлым узгаднілі праект плана з улікам прапаноў дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама праекты рашэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў урадаў СНД па гэтым пытанні. Разам з тым удзельнікі адзначылі неабходнасць дапрацоўкі шэрага пунктаў праекта плана з боку іх ініцыятараў.

Плануецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на 2023-2024 гады будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў СНД і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Мэтазгоднасць распрацоўкі дакумента абумоўлена неабходнасцю каардынацыі шматбаковага ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, навукі, культуры, інфармацыі і масавых камунікацый, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі, у галіне спорту і здаровага ладу жыцця, турызму, работы з моладдзю.

Арганізацыя работы па супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы ў адпаведнасці з планамі станоўча зарэкамендавала сябе ў якасці аднаго з фактараў умацавання сувязей і наладжвання кантактаў гуманітарнага напрамку. Распрацоўка двухгадовых планаў была пачата ў 2008 годзе па ініцыятыве Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў СНД.

Новы дакумент складаецца з 10 раздзелаў, якія ўключаюць больш за 300 мерапрыемстваў. План распрацаваны ў тым ліку з акцэнтам на аб'яўленне ў 2023 годзе ў СНД Года рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.

 
Emisión por internet
Now:
18.40 Environment (EN)

Next:
19.00 Nowości z Białorusi (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones