Лукашэнка аб праекце новай Канстытуцыі: "Гэта канцэпт будучыні Беларусі"

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў праект новай Канстытуцыі канцэптам будучыні Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб забеспячэнні бяспекі і парадку на сучасным этапе, беларускі лідар звярнуў увагу, што трэба актыўна тлумачыць насельніцтву заканадаўчыя змяненні, якія прымаюцца. Асабліва гэта важна цяпер, калі вядзецца работа над праектам новай Канстытуцыі, упэўнены Прэзідэнт.

"Змяненні, якія прапануюцца ў Асноўныя закон, - гэта канцэпт будучыні Беларусі. Будучыні, якая абмяркоўвалася на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх аб'яднаннях, працоўных і навучальных калектывах. Усе, хто хацеў прыняць у гэтым абмеркаванні ўдзел, былі пачуты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для прыняцця Канстытуцыі трэба правесці рэферэндум, і ёе павінен прайсці на ўзорным узроўні. "Цяпер вельмі шмат спрабуць стварыць розных фэйкаў на гэтай глебе. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы прынялі, абмяркоўваючы на Усебеларускім народным сходзе, рашэнне, што рэферэндум павінен прайсці не пазней за люты будучага года. Так і будзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

 
Emisión por internet
Now:
08.00 Nowości z Białorusi (PL)

Next:
08.20 Zielony świat (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones