фота: www.holiday.by
У Слаўгарадскім раёне на Блакітнай крыніцы 13 жніўня пройдзе экалагічны этнафестываль "Песні пра Крыніцы". Плануецца, што ўдзельнікамі фестывалю ў гэтым годзе будуць салісты і калектывы мастацкай самадзейнасці з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці. Таксама запрасілі калектывы з Расійскай Федэрацыі. Свае рамесныя працы прадэманструюць не толькі майстры раёна, але і прыезджыя ўмельцы. Акрамя творчых выступленняў, для гасцей фестывалю рыхтуюць насычаную праграму. Непадалёк ад Блакітнай крыніцы разгорнецца выстава-продаж сувенірнай прадукцыі. Таксама будзе працаваць універсальны кірмаш "Мядовы спас", дзе ў шырокім асартыменце будзе прадстаўлены мёд і прадукцыя пчалярства. Акрамя гэтага, госці і ўдзельнікі змогуць набыць тут харчовыя і прамысловыя тавары.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí