“Белнафтахім” плануе пашырыць прысутнасць на рынку Бразіліі. Напярэдадні пасольства Беларусі ў гэтай краіне арганізавала сустрэчу беларускай дэлегацыі з міністрам карысных выкапняў і энергетыкі Бразіліі Эдысанам Лабаў. Абмеркаваны магчымасці павелічэння аб'ёмаў паставак і лагістычныя схемы транспарціроўкі прадукцыі ў Бразілію, а таксама пытанні стварэння сумесных прадпрыемстваў. Бразільскія прадпрымальнікі выказалі зацікаўленасць ў пашырэнні супрацоўніцтва з канцэрнам "Белнафтахім". Дасягнуты дамоўленасці аб умацаванні ўзаемавыгадных кантактаў і распрацоўцы сумесных праектаў у энергетычнай, нафтахімічнай і нафтаздабываючай сферах.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí