У Беларусі сёння адзначаюць Дзень Перамогі. 68 гадоў назад завяршылася Вялікая Айчынная вайна. Беларускі народ унёс неацанімы ўклад у агульную перамогу над фашызмам. Каля мільёна трохсот тысяч беларусаў ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай - краіна у гады вайны страціла кожнага трэцягаАсаблівыя шанаванні сёння сведкам ваенных падзей. Суайчыннікаў з Днём Перамогі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар лічыць свяшчэннай місіяй захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і легендарным подзвігу савецкага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для беларускага народа, які прынёс на алтар барацьбы з фашызмам трэць сваіх суграмадзян, вайна ніколі не стане далёкім мінулым, яна застаецца ў памяці не толькі пакалення пераможцаў, але і іх ўдзячных нашчадкаў.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí