Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным палітызаваць працэсы ў развіцці АЭП. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым.
Па словах беларускага лідара Беларусь, Расія і Казахстан стварылі вельмі перспектыўную арганізацыю, якая дапаможа і краінам, і людзям, якія жывуць у гэтых краінах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што АЭП нават у цяперашнім выглядзе дае плён, у тым ліку ў плане павелічэння аб'ёмаў двухбаковага супрацоўніцтва.
У сваю чаргу Серык Ахметаў адзначыў, што на 29 мая ў Казахстане запланавана правядзенне сустрэчы на вышэйшым узроўні ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, на якой будуць абмеркаваны працэсы інтэграцыі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí