Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць працу над дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Такую задачу ён паставіў пад час даклада старшыні праўлення "Банка развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса, які з'яўляецца членам Савета ЕЭК ад Беларусі.
Як далажыў Сяргей Румас, зараў завяршаецца праца над напрамкамі далейшай інтэграцыі. Пасля іх калегіяльнага абмеркавання ў ЕЭК яны будуць накіраваны ва ўрады трох краін, а затым прадстаўлены кіраўнікам дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыўныя прапановы Беларусі і даручыў паскорыць працу над дамовай.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí