У Беларусі Рымска-каталіцкая царква мае вельмі важнае значэнне і аказвае вялікі ўплыў у беларускім грамадстве. Гэта адзначыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што гэты год асаблівы, бо зусім нядаўна быў абраны новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы. Між тым, тэкст пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі, - расказаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Гаворка ідзе аб падрыхтоўцы пагаднення паміж двума суб'ектамі міжнароднага права - Беларуссю і Ватыканам, - падкрэсліў Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле яго слоў, пагадненне будзе базавым, яно дазволіць Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі ў далейшым падпісваць дамовы з рознымі міністэрствамі і ведамствамі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí