Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын прыняў удзел у пасяджэнні праўлення Асацыяцыі самакіравання Літвы, на якім ішла размова аб падрыхтоўцы да Другога беларуска-літоўскага форуму рэгіянальнага супрацоўніцтва. Уладзімір Дражын праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб стане і перспектывах беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, засяродзіўшы ўвагу на ўзаемадзеянні дзвюх дзяржаў у эканамічнай сферы. Пасол падкрэсліў, што міжрэгіянальныя сувязі – гэта аснова супрацоўніцтва Беларусі і Літвы. Дзелавое ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі забяспечвае штогод амаль 30 працэнтаў прыросту ўзаемнага тавараабароту. Супрацоўніцтва беларускіх і літоўскіх рэгіёнаў развіваецца даволі дынамічна і мае рэальны патэнцыял для далейшай інтэнсіфікацыі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí