Італьянскія спецыялісты наймаюцца на працу на сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства "Белвест". Супрацоўніцтва з італьянскімі кампаніямі - вытворцамі скуры, камплектуючых, а таксама з італьянскімі дызайн-студыямі доўжыцца ў "Белвеста" больш за 20 гадоў. Аднак сёлета прадпрыемства ўпершыню стала наймаць замежных спецыялістаў. Таксама ў рабоце з замежнымі партнёрамі з'явілася яшчэ адна характэрная тэндэнцыя. Калі раней "Белвест" купляў распрацоўкі адной з вядомых італьянскіх дызайн-студый, то з 2012 года гэтая кампанія стала непасрэдным распрацоўшчыкам стылю ўсёй новай калекцыі абутку "Вясна-Лета 2013".
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí