Беларусь разлічвае на павелічэнне іранскіх інвестыцый і пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва з Іранам. Пра гэта паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом Ірана ў нашай краіне Сеедам Абдалой Хасейні з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў нашых адносінах у сферы палітыкі няма ніякіх праблем. Мы актыўныя прыхільнікі шматпалярнасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў. Таксама Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ў эканоміцы, нягледзячы на велізарныя праблемы, якія сёння існуюць у свеце, і на беспрэцэдэнтны ціск, які аказваецца на Іран, мы ўсё ж маем адносна нядрэнны двухбаковы тавараабарот. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што шэраг беларуска-іранскіх праектаў аказаўся нерэалізаваным, таму Беларусь разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва і гатова прыняць інвестыцыі іранскага бізнесу, дзяржавы ў выгадным для Ірана ключы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí