Беларускія трансплантолагі гатовыя да правядзення першай аперацыі па перасадцы комплексу “сэрца-лёгкія”. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко. Гэта можа адбыцца ў любы момант, калі для пацыента-рэцыпіента будуць падабраныя сумяшчальныя органы для трансплантацыі. Па словах міністра, зараз не толькі хірургія, але і ўся ахова здароўя развіваецца вельмі актыўна. У прыватнасці, на новым этапе знаходзіцца нейраанкалогія. Высокімі тэмпамі развіваюцца методыкі медыка-генетычнага кансультавання і лячэння злаякасных пухлін, сасудзістая хірургія, эндаскапічная хірургія з ужываннем малаінвазіўных тэхналогій, у тым ліку ў рэгіёнах.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí