На выбары Прэзідэнта Беларусі плануецца запрасіць назіральнікаў ад СНД, АБСЕ і ПАСЕ, - паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Таксама, па словах кіраўніка ЦВК, ёсць жаданне далучыцца да назірання ў парламента Савета Еўропы. Хутчэй за ўсё, заяўка будзе задаволеная. Гэта жэст добрай волі, сказала старшыня ЦВК, бо Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы. Лідзія Ярмошына спадзяецца, што СЕ ацэніць пазітыўныя крокі Беларусі насустрач. Таксама Лідзія Ярмошына выказала спадзяванне, што выбар грамадзян, якія прыйдуць на ўчасткі, будзе ўзважаным, на яго не будзе аказвацца ўплыў звонку.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí