Санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі неправамерныя і абсалютна кан'юнктурныя. Такое меркаванне выказаў старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў. На думку палітыка, гэта прамы ціск на Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку за яго сяброўства з Расіяй і незалежную ад Захаду палітыку.
Ён таксама адзначыў, што палітыка санкцый з боку ЕС - запраграмаваны курс на выключэнне Беларусі з спісу уплывовых палітычных ігракоў у рэгіёне.
Між тым, беларускі бок занепакоены неаб'ектыўным і выбарчым маніторынгам краінавых сітуацый у асобных дзяржавах свету і маўчаннем структур ААН у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў заходніх краінах. Гэты факт асабліва адзначыла саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН Ларыса Бельская. Па словах спецыяліста, наша краіна ў поўнай меры выконвае свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека. Беларусь гатовая ўзаемадзейнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН на аснове аб'ектыўнага і непрадузятага падыходу.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí