Беларусі і Азербайджану варта ўсяляк нарошчваць аб'ём узаемнага гандлю, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Азербайджана Эльмарам Мамед'яравым. Па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь павінна зрабіць Азербайджан апорнай базай па вытворчасці многіх тавараў і прадаваць з гэтай тэрыторыі сумесны прадукт на рэгіён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў дзвюх краін наладжваецца супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, закрытых тэм у адносінах Беларусі і Азербайджана няма. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Азербайджана заўважыў, што ацэнка двухбаковых адносін азербайджанскім бокам цалкам супадае з беларускай.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí