Буйнейшая за апошнія 30 гадоў выстава твораў сусветна вядомага мастака-авангардыста Казіміра Малевіча адкрываецца ў Лондане. Экспазіцыя ў 12 залах знакамітай галерэі Tate Modern прадоўжыцца да 26 кастрычніка. На выставе "Малевіч" прадстаўлена больш як 400 карцін у храналагічным парадку. Работы прывезены з Расіі, ЗША, Нідэрландаў, Францыі. У Лондане ўпершыню пакажуць і знакамітыя версіі "Чорнага квадрата", дастаўленыя з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Гэта першая сур'ёзная выстава Малевіча ў Злучаным Каралеўстве. Казімір Малевіч - заснавальнік супрэматызму. У 1919 годзе Малевіч прыехаў у Віцебск выкладаць у Народнай мастацкай школе, арганізаванай Маркам Шагалам. Тут ідэі супрэматызму, да гэтага часу распрацаваныя Малевічам тэарэтычна і канцэптуальна, атрымалі далейшае развіццё.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí