Завяршыўся візіт дэлегацыі штаб-кватэры НАТА ў Беларусь, які праходзіў у рамках удзелу краіны ў Працэсе планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТА "Партнёрства дзеля міру", паведамляе БЕЛТА. У перагаворах прынялі ўдзел ваенныя аташэ Літвы, Польшчы і Эстоніі, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі праект новага пакета мэт партнёрства на двухгадовы перыяд. Асаблівы інтарэс прадстаўнікі паўночнаатлантычнага альянсу выказалі да пытанняў магчымага пашырэння ўдзелу беларускіх ваеннаслужачых у міратворчых аперацыях і вучэннях у рамках ААН. Паводле слоў прадстаўніка НАТА Жан-Клода Ганьёна, альянс задаволены тым узроўнем супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, які існуе, і той транспарэнтнасцю, якую праяўляе наша краіна ў адносінах з НАТА
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz