У Мінску адкрыўся офіс Карэйскага агенцтва па садзейнічанні гандлю і інвестыцыям. Ён стаў 122-ым у свеце. Дзейнасць агенцтва - гэта дапамога сярэдняму і малому бізнесу, пошук новых перспектыўных рынкаў і прыцягненне замежных фінансавых укладанняў. Наша краіна цікавая карэйскім інвестарам з пункту гледжання развітой інфраструктуры і выгаднага геапалітычнага размяшчэння. Тавараабарот паміж Беларуссю і Карэяй летась дасягнуў 200 мільёнаў долараў. Абодва бакі разлічваюць, што з адкрыццём у Мінску офіса агенцтва па гандлі і інвестыцыях ён вырасце ў некалькі разоў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz