Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ўпершыню апублікаваў дакументы аб Першай сусветнай вайне, перадае БЕЛТА.
У кнізе "Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Дакументы" прадстаўлена больш за дзвесце дакументаў з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага архіва і Гродзенскага гістарычнага архіва. Кожны дакумент суправаджаецца археаграфічнымі характарыстыкамі: рэдакцыйнымі загалоўкамі, нататкамі, імянным і геаграфічным паказальнікамі. Аўтары стараліся расказаць, як жылі беларусы падчас акупацыі, што адбывалася ў тыле. На старонках кнігі прыведзены дакументы, якія раскрываюць праблему бежанства падчас Першай сусветнай вайны, расказваюць пра лёс аўстра-венгерскіх і нямецкіх ваеннапалонных.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz