Эканамічныя ўмовы для сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства "БелДжы" будуць не горшымі, чым для аналагічных вытворчасцей Расіі. Пра гэта ў эфіры канала "РТР-Беларусь" заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Па яго словах, была дасягнута прынцыповая дамоўленасць з гаспадаром кампаніі "Джылі". Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што пярэчанняў супраць стварэння яшчэ аднаго беларускага аўтапрама на рынку Мытнага саюза няма. Але расійскі бок у гэтай сітуацыі ставіць пытанне так - "трэба каб былі роўныя ўмовы гаспадарання, добрасумленная канкурэнцыя", - адзначыў ён. Міхаіл Мясніковіч дадаў, што першая партыя легкавых аўтамабіляў беларуска-кітайскай зборкі, якая была выпушчана ў мінулым годзе, на 60 працэнтаў пайшла ў Казахстан, амаль 25 працэнтаў было рэалізавана ў Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz