Стартавала міжнародная кампанія пад назвай "Па слядах Чавеса". У рамках гэтай акцыі і ў Беларусі пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Так, першы сакратар пасольства Венесуэлы ў нашай краіне, кампазітар і дырыжор Херарда Эстрада сумесна з беларускімі музыкантамі рыхтуе мюзікл пад назвай "Уга Чавес". Гісторыю жыцця, біяграфію камандантэ ў музыцы агучаць лепшыя галасы Баліварыянскай Рэспублікі. У Каракасе аўтар мюзікла правёў шэраг творчых сустрэч - салісты-венесуэльцы ўжо вучаць свае партыі і браніруюць білеты ў Мінск на першыя рэпетыцыі.У мюзікл, прысвечаны нацыянальнаму герою Венесуэлы, увойдуць найважнейшыя гімны і песні гэтай краіны. Будзе шмат лацінаамерыканскіх танцаў, прагучаць і акадэмічныя тэмы ў стылі лепшых класікаў свету. Як сюрпрыз, аўтар рыхтуе рок-імправізацыі. Інтэрнацыянальны праект задуманы як двухмоўны. Але мінская прэм'ера, якую чакаюць ужо ў ліпені, прагучыць на іспанскай мове.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz