Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Мясніковіч абмеркавалі вынікі візіту прэм'ер-міністра ў Кітай, продаж айчыннай прадукцыі і сітуацыю ў дрэваапрацоўцы. Паводле слоў прэм'ера, істотных зрухаў у ажыўленні эканамічнага росту пакуль не назіраецца. Аднак добрыя тэмпы - у гандлі калійнымі ўгнаеннямі і прадукцыяй машынабудавання. Што да нядаўняга візіту ўрадавай дэлегацыі ў Кітай, то размова ідзе пра пераход на прынцыпова новы ўзровень супрацоўніцтва - ад таварна-крэдытнага - да інвестыцыйнага. У якасці інвестараў на беларускім рынку ўжо плануюць працаваць шэраг буйных кітайскіх кампаній. У найбліжэйшы час яны наведаюць нашу краіну.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz