Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайтэ. Пасля цырымоніі адбылася гутарка Аляксандра Караля і Далі Грыбаўскайтэ ў фармаце адзін на адзін. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-літоўскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Таксама разгледжаны меры па актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Літвы па кірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz