Беларусь і Кітай дамовіліся стварыць гандлёва-лагістычны цэнтр. Пра гэта ў інтэрв'ю кітайскай газеце China Daily ў Пекіне паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Па яго словах месца яшчэ не вызначана , але гэта можа быць адзін з аэрапортаў на мяжы з Еўрапейскім саюзам - у Брэсцкай або Гродзенскай абласцях.
Ён лічыць, што гэта быў бы новы падыход для таго, каб тавары з Кітая па дастаткова эфектыўным лагістычным патоку паступалі не толькі ў Беларусь, але і ў аб'яднаную Еўропу.
У сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч заклікаў кітайскія кампаніі прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтага праекта, каб больш актыўна прасоўваць інтарэсы кітайскіх таваравытворцаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz