Беларусь - лідар сярод краін СНД па колькасці трансплантацый на мільён жыхароў. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко ў інтэрв'ю "Народнай газеце". Стварэнне РНПЦ транспланталогіі органаў і тканак паўплывала на істотны рост колькасці аперацый па трансплантацыі органаў - іх агульная колькасць у параўнанні з 2005 годам павялічылася больш чым у 35 разоў: з 8 да 274. Пры гэтым прыкметна пашырыўся спектр аперацый і палепшылася іх якасць. Сёння цэнтр – адзін з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе, а Беларусь лідзіруе ў СНД па колькасці трансплантацый на мільён насельніцтва - 29, апярэджваючы па гэтым паказчыку Расію больш чым у 3 разы, Украіну - больш чым у 15 разоў, Казахстан - больш чым у 5 разоў. За тры мінулыя гады былі адкрыты рэгіянальныя аддзяленні транспланталогіі ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях .
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz