Місія Міжнароднага валютнага фонду, якую ўзначальвае Дэвід Хофман, наведвае Мінск. З 17 па 28 кастрычніка эксперты фонду правядуць пяты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі ў сувязі з завершанай у канцы сакавіка 2010 года праграмай стэнд-бай з МВФ. Як і ў выпадку папярэдніх місій такога фармату, гэты візіт прадаставіць магчымасць абмеркаваць з уладамі макраэканамічную палітыку, якую яны праводзяць, і перспектывы беларускай эканомікі. Урад Беларусі і Нацбанк зацвердзілі план сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны. Адзін з пунктаў плана прадугледжвае кансультацыі з МВФ аб магчымасці фінансавання ў рамках новай праграмы ўзаемадзеяння. Пры гэтым прадугледжваецца выхад на новую праграму з МВФ, якая ў параўнанні з праграмай стэнд-бай мае больш працяглы тэрмін крэдытавання для падтрымкі стуктурных рэформ у эканоміцы ў сярэднетэрміновай перспектыве.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz