Ігар Петрышэнка: у Беларусі актывізаваўся ўнутраны турызм, развіваем розныя напрамкі ва ўсіх рэгіёнах

Фота: belta.by


У Беларусі актывізаваўся ўнутраны турызм, ва ўсіх рэгіёнах краіны развіваюцца розныя турыстычныя напрамкі. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На фоне аспектаў, звязаных з COVID-19, мы ўбачылі, што ўнутраны турызм актывізаваўся, людзі сталі больш ездзіць па краіне. Інфраструктура ў нас добрая, яна падцягваецца пад патрэбнасці нашых грамадзян. Усё зроблена для камфорту турыстаў", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Турыстычная сфера функцыянуе незалежна ад сезона. У краіне развіваюцца самыя розныя напрамкі, у тым ліку прамысловы, аздараўленчы, медыцынскі, адукацыйны турызм. "У мінулым годзе мы ўзмацнілі турыстычны напрамак ва ўсіх рэгіёнах, у прыватнасці на ўзроўні кожнага раёна створана каардынуючая структура. Турызм дае пэўную прыбаўку ў валавы рэгіянальны прадукт. Таксама мы рэалізуем новыя ініцыятывы ў кожным з нашых рэгіёнаў, якія дадуць магчымасць прыцягнуць як унутраных турыстаў, так і турыстаў з дружалюбных нам дзяржаў, у першую чаргу РФ, Узбекістана і іншых краін СНД, Кітая. Нашы структуры ездзяць у РФ на розныя мерапрыемствы, удзельнічаюць у выстаўках, каб прыцягнуць турыстаў з розных рэгіёнаў РФ. Адкрываюцца новыя авіярэйсы - ва Уфу, Ніжні Ноўгарад. Дзякуючы гэтаму разлічваем на дадатковы турыстычны паток да нас у краіну", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Попытам карыстаецца аздараўленчы турызм. "Нават у перыяд пандэміі нашы здраўніцы запаўняліся прыкладна на 70 працэнтаў. У бягучым годзе здраўніцы запоўнены пад 90 працэнтаў, а ў летні сезон нават больш. Мы ўдасканальваем матэрыяльна-тэхнічную базу. Людзі з задавальненнем прыязджаюць у нашы здраўніцы, таму што атрымліваюць вельмі шырокі комплекс паслуг. Актыўна развіваецца не толькі аздараўленчы, але і медыцынскі турызм, людзі вельмі актыўна едуць, таму што іх задавольваюць цэнавыя і якасныя параметры, эфектыўнасць вельмі высокая. Турыстычнае сарафаннае радыё працуе", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

У мінулым годзе дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўніўся 15 новымі аб'ектамі спадчыны. Ён налічвае больш за 5 тыс. пунктаў. Гэта месцы прыцягнення для беларусаў і гасцей краіны.

Акцэнт зроблены і на патрыятычным турызме. Генеральная пракуратура сумесна з Міністэрствам адукацыі правялі маштабную работу па стварэнні ў музеях 315 экспазіцый, прысвечаных тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Апошняя серада кожнага месяца - бясплатны дзень наведвання музеяў навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю. Колькасць наведвальнікаў у перыяд з верасня па снежань 2022 года склала 81 тыс. Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, практыка будзе прадоўжана.

Ён таксама запрасіў усіх жадаючых наведаць выстаўку турыстычных паслуг "Адпачынак-2023", якая пройдзе 13-15 красавіка ў Мінску ў абноўленым фармаце.

Міжведамасны экспертна-каардынацыйны савет па турызме пры Савеце Міністраў - дарадчы орган, на пляцоўцы якога сумесна з прадстаўнікамі дзяржорганаў, грамадскіх аб'яднанняў, асацыяцый, суб'ектаў туріндустрыі разглядаюцца і абмяркоўваюцца розныя прапановы, звязаныя з дзейнасцю ў сферы турызму, прымаюцца стратэгічныя рашэнні па развіцці і падтрымцы турыстычнай галіны ў краіне. Для вырашэння задач савета створаны рабочыя групы па відах турызму: аграэкатурызму, гастранамічнага, культурна-пазнавальнага, прамысловага і іншыя. Усяго на гэты момант у рамках МЭКСа дзейнічаюць 17 рабочых груп.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
04.20 Civil Society/ (EN)

Weiter auf Sendung:
04.40 Cradle (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme