Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў падтрымку ініцыятыў Кітая ў галіне міжнароднай бяспекі і развіцця

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне пацвердзіў падтрымку ініцыятыў Кітая ў галіне міжнароднай бяспекі і па тэматыцы развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняя сустрэча праходзіць у вельмі няпросты час, які патрабуе новых нестандартных падыходаў і адказных палітычных рашэнняў. Яны павінны быць накіраваны перш за ўсё на недапушчэнне глабальнага процістаяння, у якім не будзе пераможцаў. Вы аб гэтым дакладна, адназначна, пунктуальна нядаўна заявілі, звяртаючыся да сусветнай супольнасці. Менавіта таму Беларусь актыўна выступае з прапановамі аб міры, цалкам падтрымлівае вылучаную вамі ініцыятыву аб міжнароднай бяспецы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што з беларускім бачаннем таксама поўнасцю супадае ініцыятыва Сі Цзіньпіна па тэматыцы развіцця. "Мы адразу ж далучыліся да механізмаў па яе пашырэнні і гатовы да сумеснай падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў у Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ініцыятыва ў галіне глабальнага развіцця, накіраваная на садзейнічанне краінам, якія сталі на шлях развіцця, праз праекты тэхнічнай дапамогі, што фінансуюцца Кітаем, была абвешчана Сі Цзіньпінам у верасні 2021 года ў выступленні на Генеральнай Асамблеі ААН. Пекін стварыў Групу сяброў у падтрымку ініцыятывы, у якой на сённяшні дзень знаходзяцца амаль 60 дзяржаў - членаў ААН. Беларусь у ліку першых увайшла ў склад групы.

Ініцыятыва ў галіне глабальнай бяспекі была вылучана Старшынёй КНР у красавіку 2022 года на адкрыцці Бааоскага азіяцкага форуму. Аснову ініцыятывы складаюць цвёрдае адстойванне аўтарытэту і статусу ААН, сумесная практыка сапраўды шматбаковага падыходу, каардынацыя намаганняў па ўстараненні пагроз бяспецы як у традыцыйных, так і ў нетрадыцыйных галінах, сумесная работа па ўдасканаленні глабальнай сістэмы кіравання бяспекай, імкненне да стварэння новых рамак рэгіянальнай бяспекі. Ініцыятыва супадае з беларускім бачаннем абстаноўкі на сусветнай арэне, а таксама ініцыятывамі аб аднаўленні шырокага міжнароднага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
06.20 Window to Belarus (EN)

Weiter auf Sendung:
06.40 Famous People of Belarus (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme