Беларусь рыхтуе прэзентацыю гандлёва -эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Іспаніяй у гарадах Мадрыд і Барселона . Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Пасла Рэспублікі Беларусь у Іспаніі ( па сумяшчальніцтве) Паўла Латушкі з генеральным дырэктарам па пытаннях знешняй палітыкі , шматбаковай дыпламатыі і бяспекі іспанскага МЗС Ігнасіа Ібаньесам.
Падчас сустрэчы дасягнута разуменне па алгарытме і парадку дня правядзення прэзентацый. Адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця беларуска -іспанскага супрацоўніцтва.
На перамовах абмяркоўвалася пытанне аднаўлення дыялогу паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін , абмеркаваны пытанні ўзаемаадносін Беларусі з ЕС. Па ініцыятыве прадстаўніка МЗС Іспаніі была закранутая тэма ўзаемадзеяння Беларусі і Іспаніі ў ААН.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz