Журы міжнароднага конкурсу прыгажосці Miss Supranational-2013 вызначыла пераможцу ў спецыяльнай намінацыі "Міс Талент". Самай творча адоранай удзельніцай назвалі прадстаўніцу Малайзіі Нэнсі Маркус. Прыгажуня пакарыла суддзяў вакалам, артыстычнасцю і ўменнем пераўвасабляцца. Яна прадставіла папуры на вядомыя песні, выканаўшы ў тым ліку кампазіцыю Аляксандра Рыбака. За перамогу ў намінацыі "Міс талент" змагаліся амаль 50 дзяўчат. Нацыянальныя танцы, песні, акрабатычныя трукі - кожная з ўдзельніц імкнулася спадабацца журы. Таксама прыгажуні дэманстравалі ўменні ў выяўленчым мастацтве, ігры на музычных інструментах. Раней вызначыны пераможцы у намінацыях "Міс Элегантнасць", "Міс Індывідуальнасць", "Міс Топ Мадэль", "Міс Фотагенічнасць". Нагадаем, фінальнае шоу адбудзецца 6 верасня.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz