Чэхія выказвае інтарэс да рэалізацыі у Беларусі інвестпраектаў па мадэрнізацыі машынабудаўнічага комплексу, будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры, а таксама ў сельскагаспадарчым і фармацэўтычным сектарах. Пра гэта ішла размова на сустрэчы пасла Беларусі ў Чэхіі Васіля Марковіча з намеснікам міністра фінансаў Чэхіі Евай Андэравай. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі. Ева Андэрава прапанавала вывучыць магчымасць ажыццяўлення чэшска-беларускіх праектаў у краінах Афрыкі па праграмах міжнародных фінансавых арганізацый і донарскай дапамогі.
Дарэчы, самалёты "Белавіі" будуць лётаць у Прагу штодня. З 16-га верасня Нацыянальная авіякампанія павялічвае частату ўласных рэгулярных рэйсаў у сталіцу Чэхіі. Павелічэнне частаты рэйсаў звязана з павышэннем попыту на авіяпералёты паміж сталіцамі Беларусі і Чэхіі у бізнесменаў і турыстаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz