Кансультацыі паміж кіраўнікамі аналітычных падраздзяленняў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Германіі прайшлі ў Берліне. Беларускі бок прадстаўляў начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Уладзімір Скварцоў, германскі - кіраўнік штаба палітычнага планавання МЗС Томас Багер.
Падчас перагавораў былі абмеркаваны стан і магчымасці актывізацыі беларуска-германскага супрацоўніцтва, перспектывы развіцця дыялога па лініі Беларусь-ЕС, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Бакі дамовіліся працягнуць працоўнае ўзаемадзеянне.
Прайшлі таксама сустрэчы Уладзіміра Скварцова з прадстаўнікамі палітычных і экспертных колаў Германіі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz