Заява МЗС: мэта крывадушнай санкцыйнай палітыкі - эканамічна ўдушыць Беларусь, максімальна пагоршыць жыццё беларусаў


 

Міністэрства замежных спраў выступіла з заявай у сувязі з прыняццем ЕС чарговага пакета санкцый у адносінах да Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Глыбіня абсурду як непасрэдна рашэння Еўрапейскага саюза аб чарговых санкцыях супраць суверэннай Беларусі, так і самога яго зместу ўжо з цяжкасцю паддаецца разуменню, - гаворыцца ў дакуменце. - Еўрачыноўнікі прыдумалі нейкую агрэсію з боку мірнай Беларусі і, нягледзячы на разважлівасць, прадастаўленыя факты, пачатыя тэхнічныя кансультацыі і дадатковыя меры па стрымліванні нелегальнай міграцыі, якія прымаюцца беларускім бокам, крывадушна нанеслі санкцыйны ўдар".

У заяве адзначаецца: "У дэструктыўных мэтах прадоўжана адкрытая дэманізацыя нашай краіны - увесь цяжар адказнасці ўскладаецца на Беларусь пры нахабным ігнараванні сапраўдных прычын глабальнага міграцыйнага крызісу. Мэта ўсёй гэтай палітыкі - эканамічна ўдушыць Беларусь, максімальна ўскладніць і пагоршыць жыццё беларусаў. Высакамоўнае глупства, якое гучыць з еўрапейскіх трыбун, у дадзеным выпадку не мае да рэальнасці ніякіх адносін".

"Фармальна абапіраючыся на безадказныя мантры аб узмацненні націску, ЕС па-ранейшаму застаецца глухім да зваротаў мільёнаў беларускіх працоўных, якія патрабуюць адмены гэтых варварскіх і антыгуманных мер, - звярнулі ўвагу ў МЗС Беларусі. - На гэтым шляху Еўрасаюзу не важна, што пацерпяць дзясяткі тысяч беларускіх грамадзян і членаў іх сем'яў, еўрапейскія спажыўцы, пастаўшчыкі, бізнесмены і кампаніі. Такія "дробязі" для іх нічога не значаць, калі хочацца пагуляць у геапалітыку або задаволіць прагматычныя дзелавыя інтарэсы пэўных еўрапейскіх колаў. Менавіта таму ў пакет уключаны беларускія прадпрыемствы, якія не маюць ніякіх адносін да міграцыйнага крызісу. За гэтым хаваецца жаданне пазбавіцца ад канкурэнтаў".

"Відавочна, што гэты прэсінг будзе прадоўжаны ў сляпой лютасці ад адсутнасці выніку. У гэтым выпадку вынік для еўрапалітыкаў - знішчэнне Беларусі як суверэннай, эканамічна паспяховай дзяржавы. Беларусь не першы раз сутыкаецца з такімі выклікамі з боку Захаду. Як і раней, беларуская дзяржава памацнее, пройдзе гэты этап годна і абароніць адпаведны ўзровень жыцця свайго насельніцтва", - гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Згубнасць і бесперспектыўнасць санкцый даўно відавочна для ўсіх разважлівых людзей, гэтак жа, як і іх негатыўнае ўздзеянне на абодва бакі. "Разам з тым выключна ў якасці адказу намі, як і заяўлялася раней, будуць прыняты жорсткія, асіметрычныя, але адэкватныя меры", - адзначаецца ў дакуменце.

"Чым далей будзе прадаўжацца гэты працэс, тым больш відавочна становіцца яго небяспека ўжо для стабільнасці і бяспекі ўсяго нашага рэгіёна, - лічаць у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. - І віна за ўсё ляжыць выключна на ініцыятары санкцыйнай спіралі і агрэсіі - Еўрапейскім саюзе".

"Мы ўсё яшчэ заклікаем еўрапейскіх палітыкаў абдумацца", - гаворыцца ў заяве МЗС.

 

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
06.00 News from Belarus (EN)

Weiter auf Sendung:
06.20 Belarusian High Tech (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme