Парк гісторыі Сула – 15 гадоў разам


Cёлета свае 15годдзе адзначае ўнікальны парк гісторыі Сула. Звычайна пра такі юбілей кажуць – «цудоўнага юнацтва шлях». Але ж, калі ведаеш шлях  адраджэння гэтага Вялікага княства, то разумееш, што там схаваныя не толькі стагоддзі, а тысячагоддзі жыцця, гісторыі, культуры і традыцый.

Менавіта таму, сюды «цягне вярнуцца», бо адчуваецца «атмасфернасць», магічнасць і датычнасць. Гэта падарожжа праз эпохі, то бок вы гартаеце старонкі падручніка па гісторыі, дзе тэкст – не сухі пералік лічбаў і падзей, а жывая размова, ілюстрацыі – не застылыя гістарычныя гравюры, а кадры захапляльнай кінастужкі.

Сама сульская зямля дазваляе адчуць крокі часу, невыпадкова яе ўладальнікамі былі легендарныя асобы нашай гісторыі, напрыклад, Стэфан Баторый, які горача любіў паляванне. Апошнія ўладальнікі сядзібы – род Лэнскіх, пасля надышлі часы разрухі і заняпаду. І гэты стан «летаргічных сноў»  разбурыў чалавечы энтузіязм. У 2006 годзе пачаліся працы па аднаўленні месца.

Зараз гэта паспяховы турыстычны комплекс, «тэрыторыя беларускай мовы, гісторыі і культуры». Складана расказаць пра ўсе цікавасці Сулы: іх трэбы пабачыць на ўласныя вочы, апрабаваць на сабе. Спачатку даем нырца ў глыбіню глыбінь: з'яўленне чалавека і «Кромлех», сімвалічная брама ўсіх зорак. А вось і пасяленне старажытных homo sapiens у поймах рэк Беларусі. Наступны этап — славянскія культы, пантэон Багоў (успамінайце, Сварог, Пярун, Ярыла) і хата вядунні (той, якая валодае ведамі, а не носіцца па цемры ў ступе). 


А яшчэ Сула прапануе прайсці шлях з варагаў у грэкі, дакладней: праплысці яго маленькую частку на дракары. А пасля перайсці да практыкі: калі ласка, праз гатычны квартал у ганчарную майстэрню ці на кузню. Памятаеце, як адзін з герояў Пінскай шляхты абяцаў паказаць «свае шляхецтва»? Дык вось, у зале шляхецкай славы можна дэтальна разгледзець галоўныя атрыбуты гэтага саслоўя – гербы. А калі вы – стомленыя, але задаволеныя ад такіх падарожжаў праз эпохі, будзеце шукаць абед, то прапановы гастранамічнага турызму хутка папоўняць сілы.


Калі ўпершыню наведваеш Вялікае Княства Сула, то па-за ўсімі эмоцыямі і ўражаннямі вітае адзінае – здзіўленне. І, дарэчы, тое самае адчувалі і самі супрацоўнікі гэтай турыстычнай жамчужыны. Напрыклад, пан Валяр'ян, арт-дырэктар «Сулы» расказвае: «Я вельмі люблю Беларусь, шмат падарожнічаю, бачыў мноства культурна-турыстычных аб'ектаў, цікавых і прыгожых, але такога, як наша Сула, я не бачыў нідзе. А пачалося ўсё з таго, што наш «гаспадар» Андрэй Запольскі шукаў месца, дзе можна было б распачаць працу ў такім накірунку. Вандраваў-вандраваў і ў рэшце рэшт спыніўся на былой сядзібе шляхецкага роду Лэнскіх. Жахлівы стан мела гэтае месца! Руіны... Часткова захаваліся будынкі, якія ў свой час выкарыстоўвалі калгасы, а пасля былі закінутыя. Муры, хмызняк, крапіва… І толькі вужы поўзалі. А сёння, як вы бачыце, гэта «маленькая Швейцарыя!».

15 гадоў разам – гэта цудоўная нагода яшчэ раз наведаць магічную Сулу, а можа – убачыць яе ўпершыню. Арганізатары абяцаюць ладную праграму, сярэднявечныя танцы, коннае шоу, традыцыйныя гульні, і, нават, надзяленне Магдэбургскім правам… Хвілінку, не будзем раскрываць сакрэты, няхай гэта зробіць само Вялікае Княства Сула.

ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК

 
 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
17.40 European Vector (EN)

Weiter auf Sendung:
18.00 News from Belarus (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme