У Беларусі рэалізуецца 46 інвестыцыйных праектаў па стварэнні лагістычных цэнтраў. На іх ажыццяўленне ў агульным прыцягнута больш за Br2 трлн.Усяго ўведзена ў эксплуатацыю 12 лагістычных цэнтраў. Кампаніям, якія жадаюць інвеставаць у гэту сферу, прапануецца яшчэ 8 участкаў для будаўніцтва лагістычных цэнтраў: па тры у Гомельскай і Гродзенскай аблясцях і два ў Магілёўскай. У Беларусі таксама працягваецца рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця транзітнага патэнцыялу на 2011-15 гады. Яна накіравана на развіццё міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць па тэрыторыі краіны, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы транспарту і інфраструктуры і інш..
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz