Беларусь і Кітай заключылі пагадненне аб пастаўцы абсталявання для дактыласкапічнай лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі на бязвыплатнай аснове, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.
У ведамстве адзначылі, што 29 ліпеня згодна з патрабаваннямі міжурадавага пагаднення аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі паміж урадамі Беларусі і Кітая было заключана пагадненне аб пастаўцы абсталявання для аснашчэння дактыласкапічнай лабараторыі ДКСЭ.
Ад беларускага боку дакумент падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, а ад кітайскага - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюн.
"Пагадненнем прадугледжана пастаўка абсталявання на бязвыплатнай аснове на суму 1 млн кітайскіх юаняў", - гаворыца ў паведамленні Мінэканомікі
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz